| НЕ - Бядуля. |
[May. 6th, 2005|02:27 pm] |
Паважаныя нашыя чытачы! Друкуем для Вас наступны матэрыял. Аб чым ён? Зараз таварыш НЕбядуля Вам усё сам патлумачыць. Карацей, прыемнага чытання!!!

От автора
Уважаемые читатели! Я прошу Вашего снисхождения к моему "творчеству", так как не являюсь профессиональным поэтом. Мои стихи я бы скорее назвал рифмованной прозой. Публикуя эту прозу в форму стиха, я пытался придать больший динамизм всему тому, что я хотел донести до моих соотечественников. Мною охвачен период правления А.Лукашенко с 1997 по 2001 год, однако стихи расставлены не в хронологической последовательности. Многое из того,что здесь описано, Вам и так хорошо известно из повседневной жизни. ( працяг ) |
|
|
| ЯК КЛІНАЎ З АРЭШКАМ ВАНДРАВАЛІ |
[May. 1st, 2005|05:07 pm] |
| [ | mood |
| | drunk | ] |

У рэдакцыю абсіралаўкі прыйшоў наступны ліст - гэтым разам ён тычыцца аднаго з найбольш вядомых сучасных мастакоў Беларусі, галоўнага рэдактара часопісу "pARTisan" Артура Клінава. Рэдкалегія абсіралаўкі вельмі шмат чула пра цікавую асобу Клінава, а нават ня раз зь ім сустракалася. Таму аб'ектыўнасьць напісанага мы гварантуем, а нават ад сябе хочам дадаць, што чалавек, які даслаў нам гэты ліст, пэўна не хацеў аж занадта зьневажаць у вачах чытачоў гэтую вядомую асобу, таму і расказаў нам толькі адно са шматлікіх здарэнняў, пра якія можна было б бясконца гутарыць. Вялікі дзякуй аўтару гэтага цікавага апавядання, заахвочваем таксама ўсіх нашых чытачоў дасылаць нам свае цікавыя гісторыі! p.s. Справядлівасьці дзеля трэба заўважыць (а "Абсіралаўка", як вы ведаеце, часопіс вельмі аб'ктыўны:) ) , што нягледзячы на ўсю кантраверсійнасьць Клінава як асобы, ягоныя працы сапраўды вельмі цікавыя і наватарскія. А было гэта зімовым сьнежаньскім днём 2001...
З самай раніцы першае, што я пачуў ад ўсхваляванай знаёмай, якая працавала яшчэ тады у вядомым польскім фондзе – барадзьбіце за “нашыя й вашыя грошы”, было: - Езу! ты ведаеш, што на мяжы зьбілі й арыштавалі Клінава ды Арэшку!? - Як гэта? За што? – выпучыў я зрэнкі. - Ну што ты не разумееш!? Гэта ж палітычная правакацыя! Я адразу ж за пас, а дакладней – за інтэрнэт. І сапраўды,... ( працяг ) |
|
|
| I LOVE LICEJ |
[Apr. 28th, 2005|05:05 pm] |
Вось ізноў у рэдакцыю "Абсіралаўкі" прыйшоў абсіральшчыцкі ліст. На гэты раз ён тычыцца гурту "Ліцэй" - музычнага праекту зачыненага беларускага ліцэю імя Коласа. На жаль, рэдкалегія "Абсіралаўкі" не вельмі добра ведае творчасьць "Ліцэю", таму мы без каментарыяў друкуем гэты ліст. А Вас, паважаныя Абсіральшчыкі, запрашаем да дыскусіі! Калі хто не згодны - дык пішыце!!!
( чытаць )

 |
|
|
| ANGELIKA. LOVED BY EVERYBODY EVERY NIGHT |
[Apr. 25th, 2005|11:32 am] |
Паважаныя нашыя Абсіральшчыкі! Вы проста абавязкова павінны гэта прачытаць!!!

У рэдакцыю "Абсіралаўкі" трапіла інтэрвію Анжалікі Агурбаш, якое яна дала расейскамоўнаму каналу галяндскага тэлебачання. Там яе называюць самай вядомай жанчынай Беларусі, а яна сябе... Карацей, што кажа яна сама аб сабе, чытайце ніжэй. Гэта вельмі цікава!!!
ANGELIKA. LOVED BY EVERYBODY EVERY NIGHT - гэта адзін з яе дэвізаў, які можна знайсьці на старонцы Агурбаш.
( чытаць ) |
|
|
| Дзедушка |
[Apr. 23rd, 2005|08:15 pm] |
ТАВАРЫШЧЫ!!!
Мы з вамі забыліся пра такую важную рэч! Учора быў ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ АДНАГО З САМЫХ ГАЛОЎНЫХ ДЗЕДУШАК У ГІСТОРЫІ! "АБСІРАЛАЎКА" шчыра віншуе ўсіх сваіх чытачоў з тым, што яго дзень нараджэння быў так даўно, што у гэту пору прэкрасную жыць не прыйшлося ні мне, ні цебе. Дарагой наш, бедный Дзедушка! Прасьціце нас, што забылі паздравіць вас воврэмя!
 |
|
|
| Сокал Салаўю, альбо міньет па-беларуску. |
[Apr. 21st, 2005|10:46 pm] |
| [ | mood |
| | happy | ] | Нашая рэдакцыя перахапіла шыфраваную радыяграму, высланую Сяржуком Сокалавым-Воюшам па сакрэтным канале да дырэктара радыё Свабода Даньчыка. Гэты узьнёсла-патрыятычны тэкст не пакіне абыякавым нікога.

( Read more... ) |
|
|
| Першая праца на конкурс |
[Apr. 20th, 2005|10:38 pm] |
Паважаныя Спадары Абсіральшчыкі і Спадары Абосраныя!
На аб’яўлены намі конкурс ужо прыйшла першая абсіраючая праца. Прапаноўваем яе вашай увазе. Спадарыня Анеля абсірае ў ёй вядомыя постаці беларускай багемы – зорку музыкі ЛЯВОНА ВОЛЬСКАГА і адну з найвялікшых зорак сучаснага кіно, рэжысёра “Акупацыя. Містэрыі” АНДРЭЯ КУДЗІНЕНКУ. Чытайце фельетон “Дзе жывуць зоркі” у першым каментары, а таксама заклікаем да ўласнага абсірання ўсіх-усіх-усіх!!!
Пішыце нам сюды, або для сарамлівых – на наш mail: absiralauka@yahoo.com
 |
|
|
| ЎВАГА!!! |
[Apr. 20th, 2005|02:59 pm] |
УВАГА!!!
"Абсіралаўка" аб'яўляе конкурс на лепшую кандыдатуру для абсірання!!!
Чакаем Вашых прапановаў!!! Галоўная ўзнагарода- запрашэнне да нас у Кракозію! |
|
|
| Адзіны кандыдат. |
[Apr. 20th, 2005|12:10 am] |
У рэдакцыю „Абсіралаўкі” трапіла перадвыбарчая праграма кандыдата ў прэзыдэнты РБ у 2006 годзе, пана Валерыя Грыцука. „Абсіралаўка” выбрала з гэтага тэксту найбольш цікавыя моманты і прапаноўвае іх вашай увазе. Прыемнага аб- чытваньня. Фактар Расіі. Жыў у Маскве 5 гадоў. Маю сяброў і сваякоў у Маскве. З Крэмлем здоліею дамовіцца.
Фактар наменклатуры. Шмат хто з мінскай наменклатуры мяне добра ведае, я перакананы, што яны мяне „ціха” падтрымаюць.
Фактар Захада. Нашыя балтыйскія суседзі абралі для сябе прэзыдэнтамі людзей з Захаду і таму зараз жывуць лепш за нас. Мне прыйшлося жыць на Захадзе і добра вывучыць заходні вопыт і аналізаваць памылкі трансфармацый. Лепш вучыцца на чужых памылках. Гэтыя памылкі мне ўжо вядомы.”
А вось дэвіз Грыцука. Як гаварыцца, но коммэнтс. ”НЕ карупцыі і для дэмакратаў.“
А вось сказ які „Абсіралаўка” ну ніяк не можа зразумець. Можа чытачы дапамогуць неграматным супрацоўнікам нашай рэдакцыі яго растлумачыць шаноўнаму шырокаму колу.
”А зараз пададзена заява у Камітэт Правоў Чалавека ААН аб дыскрымінацыі выбарчых правоў на Беларусі, таму як кожны грамадзянін мае роўнае права і, калі грамадзянін А. Лукашэнка прапанаваў свае АСАБІСТАЯ пытаньняў на рэфэрэндум, то на рэфэрэндуме павінна быць пытаньне кожнага грамадзяніна, адпаведна і пытаньне у канструкцыі гр-на Лукашэнко. “
А вось, як сам сябе ацэньвае сп. Грыцук.
”Не баіцца змаганьня за праўду, змагаецца і перамагае, але не кідаецца ў бойку дзеля танных сэнсацый.
А вось на погляд „Абсіралаўкі” неадназначная заява сп. Грыцука: ”Неабыякавы да гвалту і справядлівасьці.”
А вось сярод якіх паважаных асобаў ставіць сябе сп. Грыцук: ”Толькі два прадстаўніка дэпутацкага корпусу удзельнічалі у працэсе абароны мясцовага самакіраваньня Канстытуцыйным судом, гэта камуніст В. Шчукін і мая пэрсона.”
А вось якія важныя справы сп. Грыцук пасьпеў зрабіць на Бацькаўшчыне: ”Першы, хто публічна і рэзка скрытыкаваў З. Пазняка за палітычнашкодную палітыку супраць Расіі. “
Сп. Грыцук прыадчыніў таксама сваім выбарцам вакенца прыватнага жыцьця. Маладыя паненкі ( у аб’яднанай Эўропе можа і панове- так што кола выбарцаў павялічваецца),хапайце, пакуль не позна- хлопец на выданьне ( усяго толькі 52 гады). Але даем слова самому сп. Грыцуку:
”Вольны (быў жанаты). Спорт: кун-фу, плаваньне, музыка, літэратура. Здаровы, з паслуг бальніц не карыстаўся,” (Пагарджае???)
”Чаму мая кандыдатура?
1. Таму, што мне прыйшлося да галавы прасоўваць да вяршыні ўлады дзяржавы антыдэмакратычнага, антыбеларускага, антыгуманнага чалавека. 2. Таму, што мне ня трэба было рабіць істотных палітычных памылак, якія на доугія гады адсунулі Беларусь ад дэмократычнага шліаху разьвіцьця. 3. Таму, што мне не „пашэнціла” быць камуністам і абяцаць лідзям рай на зямлі. 4. Таму, што для мяне амаральна правакавац людзей на бойкі, вадзіць па вуліцах і правакаваць каменныя атакі. 5. Таму, што мне не трэба выстауліаць уласных амбіцый дзеля асаблівага шліаху і адмауліацца ад супольных дзеяннеу на карысьць Беларусі. Палітыка- гэта мастацтва кампрамісау. 6. Таму, што мне не трэба было быць пры уладзе каля дыктатара каб зрозумець што краіна кіруе дыктатар. 7. Таму, што мне не заменяць генеральскія зоркі маю адднасьць Беларусі. 8. Таму, што мне не трэба вучыцца дэмакратыйі і трываласьці палітычнага змаганьня, бо я на сьліаху змаганьня за дэмакратычную і багатую Беларусь ужо 27 гадоу. НІЭ сядзе у партыйных „акопах”. 9. Таму, што мне не трэба было займацца бізнесам, накрыціць міліоны, каб зрозумець, што толькі дэмакратыя дазваляе чэсны бізнэс. 10. Таму, што мне трэба сябе пераконваць, што галёунае не грошы, сям’я, дзеці, а мая Беларусь, да якой я іду 27 гадоу, ІДУ І ДАЙДУ.” |
|
|
| Уступ. Лірычны. |
[Apr. 19th, 2005|10:26 pm] |
З сеньняшняга дня пачынаецца масавае абсіраньне! Абяцаем быць максымальна аб`ектыўнымі. Так што рыхтуйце свае  |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| |
|
|